Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:53 ]  ААН хвалюе лёс чачэнскіх уцекачоў


МАСКВА. Вярхоўны камісар ААН у справах уцекачоў Руд Любэрс сёньня ў Маскве правёў з расейскімі афіцыйнымі асобамі перамовы з мэтай паляпшэньня становішча чачэнскіх уцекачоў. Учора Любэрс наведаў лягеры ўцекачоў у Чачэніі і Інгушэціі. Паведамляецца, што Любэрс спрабаваў пераканаць міністраў унутраных справаў Барыса Грызлова і надзвычайных сытуацыяў Сяргея Шойгу ў неабходнасьці знайсьці шляхі да пагадненьня з чачэнскім прэзыдэнтам Асланам Масхадавым. Тым часам сёньня працягваліся баі паміж фэдэральным войскам і чачэнскімі паўстанцамі. Паводле непацьверджаных зьвестак, падчас двух розных нападаў учора было забіта дзевяць расейскіх вайскоўцаў і некалькі чачэнцаў. Праваабарончая арганізацыя «Мэмарыял» паведаміла, што раней у гэтым месяцы расейскія вайскоўцы забілі ў вёсцы Цацын-Юрт пяць цывільных жыхароў, рабавалі дамы, зьбівалі людзей і разбурылі мясцовую мячэць.
XS
SM
MD
LG