Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:52 ]  Арыштаваны лідэр "Народнага фронту вызваленьня Палястыны"


ЕРУСАЛІМ. Палястынская паліцыя арыштавала ў аўторак Ахмэда Саадата – лідэра экстрэмісцкай групоўкі “Народны фронт вызваленьня Палястыны”. Паводле палястынскіх уладаў, Саадат мае дачыненьне да забойства ў кастрычніку летась міністра турызму Ізраілю Рэхавэма Зээві. Учора ж два ізраільцы былі забітыя ў выніку збройнага нападу на Заходнім Беразе Ярдану. Адказнасьць за напад узяла на сябе арганізацыя «Брыгады пакутнікаў Аль-Акса», зьвязаная з Арафатавым рухам «Фатах». Прэм”ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў, што, нягледзячы на пэўныя высілкі палястынскіх уладаў у барацьбе з тэрарыстамі, пакуль няма падставаў вярнуць свабоду перасоўваньня кіраўніку Палястынскай аўтаноміі Ясіру Арафату. Палястынскі лідэр ужо некалькі дзён блякаваны ізраільскімі войскамі ў горадзе Рамалах на Заходнім беразе Ярдану.
XS
SM
MD
LG