Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:08 ]  У Кішынёвы працягваюцца пратэсты супраць русыфікацыі


КІШЫНЁЎ. Каля 3 тысячаў дэманстрантаў сабраліся сёньня на вуліцах Кішынёву ў пяты дзень пратэстаў супраць аднаўленьня абавязковага выкладаньня расейскай мовы ў малдоўскіх школах. Урад Малдовы ўвёў расейскую мову ў якасьці абавязковага прадмету ад другой клясы пачынаючы ад 1 студзеня сёлета. Дагэтуль расейская мова побач з эўрапейскімі мовамі выкладалася паводле выбару як замежная мова. Удзельнікі пратэстаў, арганізаваных Хрысьціянска-дэмакратычнак партыяй, лічаць пастанову ўраду русыфікацыяй малдоўскіх школаў і вяртаньнем у сфэру расейскіх уплываў. Лідэр партыі Юрые Роска паабяцаў, што пратэсты працягнуцца да адмены ўрадавай пастановы.
XS
SM
MD
LG