Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:26 ]  Старшынём Эўрапарлямэнту абраны ірляндзец


СТРАСБУР. Эўрапейскі Парлямэнт абраў сёньня сваім старшынём ірляндзкага лібэрала Пата Кокса. Кокс быў абраны пасьля трох тураў галасаваньня, апярэдзіўшы свайго суперніка – дэпутата ад Шатляндзкай партыі працы Дэйвіда Мартына – на 61 голас. Пат Кокс зьмяніў на гэтай пасадзе Ніколь Фантэн, прадстаўніцу францускіх кансэрватараў, якая старшынявала ў Эўрапарлямэнце ад часу апошніх выбараў у 1999 годзе. Пат Кокс падзякаваў парлямэнтарам за давер кандыдату ад малой партыі і малой краіны. Ён сказаў, што ягонае абраньне будзе добрым сыгналам для краінаў, што зьбіраюцца далучыцца да Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG