Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:14 ]  Пакістан распачаў барацьбу з рэлігійным экстрэмізмам


ІСЬЛЯМАБАД. Міністэрства ўнутраных справаў Пакістану паведаміла пра арышт 1400 экстрэмістаў і закрыцьці 470 прадстаўніцтваў забароненых арганізацыяў пасьля абвешчанай прэзыдэнтам Пэрвэзам Мушарафам кампаніі барацьбы з рэлігійным экстрэмізмам. Мушараф забараніў пяць радыкальных ісьлямісцкіх арганізацыяў, у тым ліку «Ляшкар-э-Таіба» і «Джэйш-э-Мухамад», абвінавачаных у тэрарыстычных дзеяньнях у Кашміры. Міністар абароны Індыі Джордж Фэрнандэс сказаў, што ягоная краіна шукае дыпляматычных сродкаў для вырашэньня канфлікту з Пакістанам, аднак патрабуе ад Пакістану «канкрэтных дзеяньняў» супраць радыкальных груповак. Цяперашняя эскаляцыя вайсковай прысутнасьці на мяжы дзьвюх краінаў была спрычыненая тэрарыстычным нападам на індыйскі парлямэнт у мінулым месяцы. Індыя вінаваціць Пакістан у падтрымцы ісьлямскіх экстрэмістаў, адказных за гэты напад.
XS
SM
MD
LG