Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:56 ]  Прэзыдэнт Буш адчувае сябе добра і выйшаў на працу


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш вярнуўся сёньня на працу ў добрым здароўі пасьля таго, як учора ўвечары падавіўся сухім печывам і страціў прытомнасьць. Выступаючы перад журналістамі ён жартаваў, што маці заўсёды папярэджвала, каб ён старанна перажоўваў сухое печыва перад тым, як глытаць. Буш еў печыва, калі глядзеў у тэлевізіі амэрыканскі футбол. Падавіўшыся, ён страціў прытомнасць, упаў з канапы і набіў гуз на твары.
XS
SM
MD
LG