Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:07 ]  Памёр былы дзяржсакратар ЗША Сайрус Вэнс


ВАШЫНГТОН. Сайрус Вэнс, былы дзяржаўны сакратар Злучаных Штатаў, які апошнімі гадамі ўдзельнічаў у спробах замацаваць мір у былой Югаславіі, памёр у веку 84 гадоў у нью-ёркскім шпіталі. Вэнс хварэў на хваробу Альцгаймэра. Будучы дзяржаўным сакратаром у адміністрацыі прэзыдэнта Джымі Картэра, Сайрус Вэнс паспрыяў падпісаньню мірнай дамовы 1979 году паміж Ізраілем і Эгіптам.
XS
SM
MD
LG