Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:03 ]  Ізраіль вывеў частку сваіх вайсковых сілаў з Рафаху


ЕРУСАЛІМ. Паведамляецца, што Ізраіль вывеў частку сваіх вайсковых сілаў з ваколіцаў мястэчка Рафах. Ізраільскія сілы ўвайшлі ў Рафах на гэтым тыдні пасьля нападу ваяўнікоў групоўкі «Хамас» на ізраільскі вайсковы пост, у выніку якога былі забітыя чатыры вайскоўцы. Гэты напад стаўся прычынай ізраільскіх карных акцыяў, падчас якіх у Рафаху было зьнішчана больш за 50 дамоў. Учора адбыліся пахаваньні двух ваяўнікоў «Хамасу», што ўдзельнічалі ў нападзе. Ізраільскія бульдозэры зьнішчылі ўзьлётную паласу на лётнішчы ў Газе, а самалёты атакавалі пост палестынскай берагавой паліцыі ў Газе, зьнішчыўшы два патрульныя катэры. Ізраіль лічыць, што адзін з хамасаўскіх нападнікаў належаў да берагавой паліцыі і быў зьвязаны са спробай кантрабанднага ўвозу зброі.
XS
SM
MD
LG