Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:10 ]  Селязьнёў заклікаў узмацніць расейскую прысутнасьць у Цэнтральнай Азіі


ДУШАНБЭ. Сьпікер расейскай Дзяржаўнай Думы Генадзь Селязьнёў заклікаў узмацніць прысутнасьць расеі ў Цэнтральнай Азіі. Селязьнёў выступіў з гэткай заявай пасьля сустрэчы ў Душанбэ з прэзыдэнтам Таджыкістану Эмамалі Рахмонавым. За апошнія месяцы для падтрымкі амэрыканскай антытэрарыстычнай апэрацыі ва Ўзбэкістане, Кыргызстане і Таджыкістане былі разьмешчаныя вайсковыя аддзелы Злучаных Штатаў. Селязьнёў заклікаў спыніць вайсковую кампанію ў Афганістане і зазначыў, што амэрыканская прысутнасьць у Цэнтральнай Азіі не павонна стаць пастаяннай. Селязьнёў даслоўна заявіў, што геапалітычна краіны Цэнтральнай Азіі належаць да сфэры расейскіх інтарэсаў, і таму Расея мусіць зрабіць усё магчымае, каб яе прысутнасьць у рэгіёне была больш важкая і эфэктыўная.
XS
SM
MD
LG