ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш сёньня заявіў, што Іран павінен устрымацца ад спробаў дэстабілізаваць Афганістан, калі ён хоча быць актыўным удзельнікам антытэрарыстычнай кааліцыі, якую ачольваюць Злучаныя Штаты. Выступаючы сёньня ў Белым доме, Буш сказаў, што ён спадзяваўся, што Іран не дае прытулку сябрам тэрарыстычнай сеткі “Аль Кайда”, якія ўцяклі з Афганістану. Буш папярэдзіў Іран, што калі ён будзе дэстабілізоўваць часовы афганскі ўрад, то Іран будзе мець справу з кааліцыяй, натуральна, спачатку на ўзроўні дыпляматычных захадаў. Паведамляецца, што Іран спрабуе павялічыць свой уплыў у памежных з заходняй часткай Афганістану раёнах, а таксама, верагодна, дае зону бясьпекі асобным сябрам “Аль Кайды”.