БЯЛГРАД. У Бялградзе некалькі сотняў згубіўшых працу банкаўскіх служачых удзельнічалі ў акцыі пратэсту з патрабаваньнем правесьці рэформу чатырох дзяржаўных банкаў, зачыненых на мінулым тыдні.
Цэнтральны банк, які аддаў такое распараджэньне, заявіў, што ня можа выдаваць штогод па 4 мільярды даляраў на рэструктурызацыю банкаў, абцяжараных пазыкамі. У выніку закрыцьця банкаў бяз працы засталіся 8 з паловай тысячаў чалавек.