ЕРУСАЛІМ. У Ерусаліме адбылася сустрэча прадстаўнікоў ізраільскай і палястынскай службаў бясьпекі пры ўдзеле амэрыканскага пасланца на Блізкім Усходзе Энтані Зыні і некалькіх супрацоўнікаў Цэнтральнага Выведнага Ўпраўленьня ЗША.
Зыні, які спрабуе садзейнічаць аднаўленьню блізкаўсходняга мірнага працэсу, вяртаецца ў Вашынгтон дзеля кансультацыяў. Перад адлётам ён заявіў, што “ёсьць рэальныя магчымасьці прагрэсу”.
Палястынскія ўлады зрабілі ў нядзелю шэраг новых захадаў у барацьбез экстрэмісцкімі арганізацыямі. У часе рэйду палястынскай паліцыі на лягер уцекачоў на поўначы Заходняга берагу Ярдану былі арыштаваныя 6 актывістаў групоўкі “Ісьлямскі Джыгад”.Сярод затрыманых -- Алі Сафуры, якога Ізраіль абвінавачвае ў тэрарызме і патрабуе ягонай выдачы.
У Каіры генэральны сакратар Лігі Арабскіх краінаў Амар Муса заклікаў амэрыканскую дэлегацыю аказаць ціск на прэм’ер-міністра Ізраілю Арыэля Шарона з тым, каб той памяняў сваю палітыку ў стаўленьні да палястынцаў і не абвінавачваў улады толькі адной Палястынскай аўтаноміі ў абвостраньні блізкаўсходняга канфлікту.