Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:48 ]  Паводле ўзбэцкай ваеннай выведкі, бін Лядэн уцёк у Пакістан


ТАШКЕНТ. Амэрыканскі сэнатар Джон Эдвардс заявіў, што паводле дадзеных ваеннай выведкі Ўзбэкістану, міжнародны тэрарыст Усама бін Лядэн, верагодна, уцёк з Афганістану ў Пакістан. Эдвардс – сябра сэнацкага камітэту па выведцы – знаходзіцца ў Ташкенце ў складзе дэлегацыі амэрыканскіх заканадаўцаў. У нядзелю ў інтэрвію амэрыканскаму тэлеканалу “Фокс Ньюс” Эдвардс выказаў упэўненасьць, што пакістанскія ўлады дапамогуць ЗША затрымаць бін Лядэна, калі той сапраўды знаходзіцца ў Пакістане.
XS
SM
MD
LG