ДЭЛІ. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэйр прыехаў сёньня ў Дэлі, дзе будзе мець перамовы зь кіраўніком індыйскага ўраду Аталам Біхары Ваджпаі, які сёньня вярнуўся на радзіму з Катманду, дзе браў удзел у саміце краінаў Паўдзённай Азіі.
Галоўная тэма сустрэчы – пошук шляхоў аслабленьня напружанасьці ў адносінах Індыі і Пакістану.
У панядзелак Блэйр накіруецца ў Іслямабад дзеля перамоваў з прэзыдэнтам Пакістану Пэрвэзам Мушарафам.
У Катманду Ваджпаі і Мушараф мелі нефармальную сустрэчу, на якой, паводле індыйскага прэм’ера, ніякія канкрэтныя пытаньні не абмяркоўваліся.
Абодва бакі засяродзілі дадатковыя войскі на мяжы ў раёне спрэчнага штату Кашмір. Там увесь час адбываюцца перастрэлкі. Індыя і Пакістан ужо двойчы ваявалі з-за Кашміру.