Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:45 ]  Арыштаваны былы амбасадар Талібану ў Ісьлямабадзе


ВАШЫНГТОН. Неназваны амэрыканскі чыноўнік паведаміў карэспандэнту агенцтва РОЙТЭР, што амэрыканскія вайскоўцы арыштавалі мулу Абдулу Саляма Заіфа, былога амбасадара Талібану ў Пакістане. Заіф, які раней быў дэпартаваны з Пакістану ў Афганістан, -- найбольш значная афіцыйная асоба з усіх 307 затрыманых вайскоўцамі ЗША талібаў і тэрарыстаў “Аль Кайды”. Этнічны паштун, ён стаў шырока вядомым у якасьці прынцыповага голасу Талібану да зьнешняга сьвету пасьля верасьнёўскага тэрарыстычнага нападу на ЗША. Амэрыканскія вайскоўцы вядуць допыт палонных у трох месцах у Афганістане і на ваенным вадаплаве ў Індыйскім акіяне.
XS
SM
MD
LG