Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:15 ]  Міхаіл Гарбачоў стане ганаровым грамадзянінам сталіцы Ірляндыі – Дубліну


МАСКВА. Міхаіл Гарбачоў стане ганаровым грамадзянінам сталіцы Ірляндыі – Дубліну. Урачыстая цырымонія адбудзецца на наступным тыдні, калі былы прэзыдэнт Савецкага Саюзу прыедзе зь візытам у Ірляндыю. Сярод ганаровых грамадзянаў Дубліну – былы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан, Папа Ян Павал Другі і экс-прэзыдэнт Паўдзённай Афрыкі Нэльсан Мандэла. Адна з прывілеяў ганаровага грамадзяніна Дубліну – магчымасьць бесьперашкодна пасьвіць авечак на грамадзкіх папасах. Сёньня спаўняецца 70 год зь дня нараджэньня Раісы Гарбачовай, жонкі былога прэзыдэнта СССР. У Маскве на могілках, дзе яна пахаваная, адбыліся жалобныя мерапрыемствы.
XS
SM
MD
LG