КАБУЛ. Прадстаўнік афганскай службы бясьпекі Насратула Насрат заявіў сёньня, што месца знаходжаньня духовага лідэра талібаў мулы Мухамада Амара застаецца невядомае. Аднак неназваны прадастаўнік службы бясьпекі ў Кандагары цьвердзіць, што афганскія ўлады ведаюць, дзе хаваецца Амар. Паводле ягонай інфармацыі, Амару ўдалося ўцячы на матацыкле ў горны раён Багран у паўночнай частцы правінцыі Гельманд.
Раней сёньня Злучаныя Штаты паведамілі пра затрыманьне кіраўніка лягероў падрыхтоўкі тэрарыстаў арганізацыі «Аль-Кайда» Ібн аш-Шайка аль-Лібі.