Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:17 ]  Пакістан заклікаў Індыю адвесьці войскі ад супольнай мяжы ў Кашміры


КАТМАНДУ. Пакістан заклікаў Індыю адвесьці войскі ад супольнай мяжы ў Кашміры, дзе ўжо цягам некалькіх дзён працягваюцца жорсткія перастрэлкі. Прадстаўнік краду Пакістану генэрал Рашыд Курэшы абвінаваціў Індыю ў тым, што яна сканцэнтравала на мяжы амаль усё сваё войска. Адносіны паміж дзьвума краінамі рэзка абвострыліся ў сьнежні пасьля нападу групы ісьлямскіх экстрэмістаў на парлямэнт у Дэлі. У ноч на пятніцу пакістанскія ўлады арыштавалі больш за 100 актывістаў ісьлямскіх радыкальных груповак. У суботу ў сталіцы Нэпалу распачынаецца саміт лідэраў краінаў Паўдзённай Азіі, у якім возьмуць удзел прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф і прэм’ер-міністар Індыі Атал Бігары Ваджпаі. Мяркуючы па ўсім, ніякіх інда-пакістанскіх перамоваў у кулюарах саміту ня будзе.
XS
SM
MD
LG