УЛАДЗІКАЎКАЗ. Прадстаўнік прамаскоўскай чачэнскай адміністрацыі паведаміў сёньня, што ў выніку расейскай апэрацыі, што мела за мэту выбіць чэчэнскіх ваяўнікоў зь вёскі на ўсходзе краю, загінула 50 чалавек. На працягу тыднёвых баёў у вёсцы Цацын-Юрт за 25 кілямэтраў на паўдзённы ўсход ад Грознага загінула 15 расейскіх вайскоўцаў, 25 паўстанцаў і 10 цывільных жыхароў. Чачэнскія паўстанцы атакавалі таксама пазыцыі фэдэральных сілаў у Грозным і на поўдні краю.