Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:19 ]  Прэзыдэнт Аргэнтыны сфармаваў новы ўрад


БУЭНАС АЙРЭС. Эдуардэ Дуальдэ, новы аргэнтынскі прэзыдэнт, прывёў сёньня да прысягі новы кабінэт, які, як ён лічыць, здольны вывесьці краіну з глыбокага эканамічнага крызысу. Ва ўрад увайшлі пераважна сябры Пэранісцкай партыі, да якой належыць Дуальдэ. Міністрам эканомікі прызначаны вопытны спэцыяліст Хорхэ Рэмэс Ленікаў. Чакаецца, што ў пятніцу прэзыдэнт Аргэнтыны абвесьціць сваю эканамічную праграму. Як паведамляюць дарадцы Дуальдэ, у плянах аднаўленьня эканомікі прадугледжаная 30-40-адсоткавая дэвальвацыя пэса. Гішпанія, якая цяпер паводле ратацыі старшынюе ў Эўразьвязе, запрапанавала Дуальдэ сваю падтрымку.
XS
SM
MD
LG