Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:14 ]  Амэрыканская авіяцыя бамбавала былую талібанскую цьвярдыню Цавар


КАБУЛ. Прадстаўніца ААН Стэфані Банкер сказала сёньня, што няма ніякіх доказаў таму, што баявікі “Аль Кайды” ці Талібану знаходзіліся ў вёсцы Калае Ніязі, якую збамбавалі мінулым уік-эндам амэрыканскія самалёты. Паводле Банкер, авярамі сталі 52 цывільныя асобы, уключна з 25 дзецьмі. Паводле афганскага іслямскага прэсавага агенцтва, амэрыканская авіяцыя сёньня ўвечары бамбавала былую талібанскую цьвярдыню Цавар у афганскай правінцыі Пактыя. Раней сёньня прадстаўнік афганскай службы бясьпекі Нусратула паведаміў, што перамовы аб здачы лідэра талібаў мулы Амара могуць закончыцца на працягу двух дзён. Паводле Нусратулы, прадстаўніка службы бясьпекі ў Кандагары, мясцовыя лідэры, якія даюць прытулак Амару ў мястэчку Багран у правінцыі Гельманд, схільныя пагадзіцца на ўмовы перамоўнай групы. Сёньня ў Кабуле пераходны ўрад Афганістану ў якасьці прымірэнчага жэсту вызваліў і адпусьціў дадому каля 320 палонных талібаў.
XS
SM
MD
LG