МАДРЫД. Эўрапейскі Зьвяз заклікаў новага прэзыдэнта Аргентыны Эдуарда Дуальдэ распрацаваць «поўны, стабільны і рэалістычны» плян эканамічнага разьвіцьця краіны. . У ім прадугледжваецца 40-працэнтная дэвальвацыя аргентынскага пэса. Гішпанія, якая цяпер паводле ратацыі старшынюе ў Эўразьвязе, запрапанавала Дуальдэ сваю падтрымку.