БЭЛГРАД. Прэзыдэнт Югаславіі Воіслаў Каштуніца заклікаў да правядзеньня новых парлямэнцкіх выбараў у Сэрбіі на пачатку наступнага году. На думку Каштуніцы, новыя выбары паспрыяюць прагрэсу краіны. Аднак, галоўны апанэнт Каштуніцы прэм’ер-міністар Сэрбіі Зоран Джынджыч лічыць, што новыя выбары пасспрыяюць толькі нестабільнасьці краіны.