ЛІМА. Каля 60 чалавек загінулі і каля 40 лічацца зьніклымі бязь зьвестак у выніку пажару, які ўспыхнуў учора ўвечары ў гандлёвым цэнтры ў сталіцы Пэру. Паводле пажарнікаў, адбыўся выбух у адзьдзеле, дзе прадаюць фэервэркі. Прынамсі тры будынкі разбураныя.
Паводле тэлевізійных паведамленьняў, людзі паміралі ў полымі або задыхаліся ад дыму.
Пажарнікі сутыкнуліся з праблемай наяўнасьці вады. Мэдыкі і паліцыянты ратавалі людзей, якія спрабавалі ўцячы з полымя і дыму па дахах будынкаў.
У гандлёвым цэнтры было шмат пакупнікоў, якія ў тым ліку набывалі і фэервэркі да навагодняга сьвята.