Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:54 ]  Пакістан адвяргае сьцьверджаньні, што ён перакідвае войскі з афганскай на індыйскую мяжу


ІСЛЯМАБАД. Міністар замежных справаў Пакістану адмаўляе сьцьверджаньні, што ягоны ўрад перакідвае вайсковыя падразьдзяленьні зь мяжы з Афганістанам на мяжу зь Індыяй. Гэтую заяву ён зрабіў у інтэрвію амэрыканскай тэлевізіі, якое будзе паказанае сёньня. Ён сказаў, што гэта магчыма, але толькі тады, калі напружанасьць зь Індыяй будзе ўзрастаць. Сатар падкрэсьліў, што разгорнутыя на афганскай мяжы пакістанскія ўзброеныя сілы разам з партнэрамі ўдзельнічаюць у пошуках Усамы бін Лядэна і ягоных паплечнікаў з “Аль Кайды”. Учора прэзыдэнт ЗША Джордж Буш у тэлефанічных размовах зь лідэрамі Індыі і Пакістану заклікаў іх спыніць напружанасьць паміж дзвюма краінамі.
XS
SM
MD
LG