ІСЛЯМАБАД. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф заявіў, што ён гатовы сустрэцца з прэм’ер-міністрам Індыі Біхары Ваджпаі, каб абмеркаваць прадухіленьне канфрантацыі паміж дзьвюма краінамі. На думку Мушарафа, перамовы можна было б правесьці падчас рэгіянальнага саміту, які адбудзецца на наступным тыдні ў Непале.
Інфармацыйныя агенцтвы паведамляюць, што Індыя адвергла гэтую прапанову.
У пятніцу прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што Вашынгтон робіць сур’ёзныя захады, каб спыніць канфлікт паміж Індыяй і Пакістанам. Абедзьве краіны разгарнулі на мяжы вялікую колькасьць войскаў і ваеннай тэхнікі. Паміж індыйскімі і пакістанскімі памежнікамі пэрыядычна ўспыхваюць перастрэлкі.
Індыйска-пакістанскія адносіны рэзка абвострыліся пасьля тэрарыстычнага нападу 13 сьнежня на індыйскі парлямэнт.