ЛЁНДАН. Міністэрства замежных справаў Вялікай Брытаніі паведаміла, што яшчэ 300 брытанскіх вайскоўцаў накіраванае ў Афганістан з мэтай падрыхтоўкі да разьмяшчэньня міжнародных міратворчых сілаў, якія ўзначальваюцца Брытаніяй.
Цяпер у Кабуле і яго прымесьцях разам знаходзяцца 500 брытанскіх вайскоўцаў.
Падразьдзяленьні будуць забясьпечваць бясьпеку ў раёне авіябазы Баграм, дзе будуць высаджвацца міратворцы.
Па-ранейшаму, невядома дакладна, вайскоўцы якіх краінаў увойдуць у склад міжнароднага міратворчага кантынгэнту.