Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:38 ]  Узброеныя сілы Пакістану гатовыя абараніць краіну ад усялякіх пагрозаў


ІСЛЯМАБАД. ЛідЭр Пакістану Пэрвэз Мушараф заявіў, што ўзброеныя сілы ягонай краіны гатовыя пасьпяхова супрацьстаяць усім пагрозам. Выступаючы з нагоды 125-й гадавіны нараджэньня заснавальніка незалежнага Пакістану Махамэда Джынаха, Мушараф падкрэсьліў: “ Мы гатовыя змагацца з усімі ўнутранымі і вонкавымі пагрозамі. І дазвольце мне запэўніць маіх суайчыньнікаў, нашыя ўзброеныя сілы гатовыя і здольныя адбіць усе пагрозы з дапамогай Алаху. Тым часам, міністар абароны Індыі Джордж Фэрнандэз заявіў, што Індыя высунула на баявыя пазыцыі батарэі ракетаў клясы “зямля-зямля”, якія маюць радыюс дзеяньня да 150 км і здольныя несьці ядзерную зброю.
XS
SM
MD
LG