Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:40 ]  Рада Бясьпекі ААН дала мандат міратворчым сілам у Афганістане


НЬЮ-ЁРК. Рада Бясьпекі Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў аднагалосна прагаласавала за прадастаўленьне паўнамоцтваў шматнацыянальным міратворчым сілам на чале з Англіяй дапамагаць часоваму ўраду Афганістану падтрымліваць мір і бясьпеку ў Кабуле. Галасаваньне адбылося за два дні да моманту ўвядзеньня ў Афганістан перадавой групы брытанскіх міратворцаў колькасьцю прыблізна 250 чалавек. Міратворцы маюць разгарнуцца ў Кабуле ў суботу, у дзень, калі да прысягі будзе прыведзены новы часовы ўрад. Мандат ААН будзе дзейнічаць для міратворчых сілаў першыя шэсьць месяцаў. Затым запатрабуецца яго працяг.
XS
SM
MD
LG