Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:24 ]  Адкладзены разгляд законапраекту ў справе супрацоўніцтва Бэлграду зь Міжнародным Трыбуналам


БЭЛГРАД. Сёньня сэрбскі парлямэнт зьняў з парадку дня абмеркаваньне Адкладзены разгляд законапраекту ў справе супрацоўніцтва Бэлграду зь Міжнародным Трыбуналам. З законапраектам выступіла Дэмакратычная Партыя прэзыдэнта Каштуніцы, аднак патэнцыйныя паплечнікі ў парлямэнце вырашылі адкласьці разгляд законапраекту. Крытыкі гэтай прапановы заяўляюць, што адпаведны закон ускладніў бы працэдуру экстрадыцыі і даў бы мясцовым судам вяршэнства над Міжнародным Трыбуналам у Гаазе. У адпаведнасьці з законапраектам, перш чым выслаць некага ў Гаагу, мясцовы суд павінен вырашыць, ці ён сапраўды вінаваты. Таксама ніводзін з абвінавачаных у ваенных злачынствах ня мог бы быць выдадзены Міжнароднаму Трыбуналу, калі б мясцовы суд палічыў, што экстрадыцыя шкодзіць дзяржаўным інтарэсам у галіне бясьпекі.
XS
SM
MD
LG