Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:39 ]  Арабская Ліга абмяркоўвае ізраільска-палястынскі канфлікт


КАІР. Міністры краінаў Арабскай Лігі сабраліся сёньня ў Каіры для абмеркаваньня ізраільска-палястынскага канфлікту. Зь ініцыятывай скліканьня сустрэчы выступіў кіраўнік Палястынскай аўтаноміі Ясір Арафат, які аднак асабіста не зьбіраецца ўдзельнічаць у ёй. Яго прадстаўляе сябра Арганізацыі Вызваленьня Палестыны Фарук Кадумі. На сустрэчы з удзелам 15-ці міністраў старшынюе прадстаўнік Ярданіі Абдула Аль-Хаціб. Мяркуецца, што міністры Арабскай Лігі выкажуць сваю падтрымку палеястынскім уладам, будуць заклікаць разьмясьціць у раёне канфлікту міжнародных назіральнікаў і зганяць ізраільскія атакі супраць палестынцаў. Сярод краінаў Арабскай Лігіі няма адзінства думкі. Ярданія і Эгіпет поўнасьцю падтрымліваюць Арафата, а Сірыя зганіла яго за тое, што палястынскі лідэр заклікаў спыніць сілавыя апэрацыі супраць Ізраілю.
XS
SM
MD
LG