Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:33 ]  Распачала працу канфэрэнцыя ў пытаньні дапамогі адбудовы Афганістану


БРУСЭЛЬ. Кіраўнік гуманітарнага ведамства Эўразьвязу Пол Нільсан заявіў, што афганскія палявыя камандзеры і іхныя арміі паставілі пад пагрозу гуманітарную дапамогу Афганістану. Паводле Нільсана, вайсковыя камандзеры рабуюць грузавікі з дапамогай і перашкаджаюць разьмеркаваньню харчоў. З гэтай заявай Нільсан выступіў на адкрыцьці двухдзённай міжнароднай сустрэчы ў пытаньні дапамогі ў адбудове Афганістану. У ёй бяруць удзел дэлегаты са ста краінаў. Камісар зьнешніх справаў Эўразьвязу Крыс Патэн паведаміў, што брусэльская сустрэча зьяўляецца падрыхтоўкай да канфэрэнцыі донараў, якая адбудзецца ў наступным месяцы ў Токіо. Злучаныя Штаты і Эўракамісія ўжо вылучылі Афганістану больш за тры мільёны даляраў дапамогі.
XS
SM
MD
LG