Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:44 ]  Самалі – патэнцыйны аб’ект амэрыканскіх антытэрарыстычных дзеяньняў


ДЭЛІ. Пасланец ЗША ў Афганістане Джэймс Добінс паведаміў, што пошукі лідэраў Талібану і “Аль Кайды” працягнуцца да таго часу, пакуль яны ня будуць злоўленыя. Добінс заявіў у Дэлі, што супраціў у Афганістане, здаецца, церпіць крах. Таксама ён сказаў, што пакуль што нельга назваць дату вываду амэрыканскіх войскаў з Афганістану. Учора Добінс казаў, што немагчыма перакрыць шляхі баявікам “Аль Кайды”, якія ўцякаюць у Пакістан, але выказаў спадзяваньне, што Пакістан зробіць захады, каб узяць іх у аблогу. Начальнік аб’еднаных штабоў узброеных сілаў ЗША Рычард Маерс заявіў у Брусэлі, што перасьлед тэрарыстаў будзе працягвацца і па-за афганскай мяжой, але не абавязкова ваенным спосабам. Маерс сказаў, што Самалі – патэнцыйны аб’ект амэрыканскіх антытэрарыстычных дзеяньняў, але дадаў, што ЗША паспрабуюць выкарыстаць дыпляматычныя захады супраць тэрарыстычных пагрозаў Самалі Злучаным Штатам. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд назваў Емен і Судан, як краіны, што даюць прытулак тэрарыстычным групоўкам.
XS
SM
MD
LG