ВАРШАВА. Польскія сьледчыя заявілі сёньня, што не знайшлі ніякіх пацьверджаньняў удзелу вайскоўцаў нацысцкай Нямеччыны ў масавым забойстве гэбраяў у горадзе Едвабна 10 ліпеня 1941 году.
У той дзень некалькі соцен гэбраяў былі сагнаныя ў гумно і жывымі спаленыя.
Сёньняшняя заява сьледчых пацьвярджае дадзеныя пра тое, што адказнасьць за расправу нясуць мясцовыя жыхары-палякі.
Улады камуністычнай Польшчы вінавацілі ў гэтым злачынстве нацыстаў.
У ліпені летась прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі публічна папрасіў прабачэньня за зьверствы палякаў у Едвабне.