Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:42 ]  У Вялікай Брытаніі затрыманыя асобы, якіх падазраюць у сувязях зь міжнародным тэрарызмам


ЛЁНДАН. Сёньня паліцыя Вялікай Брытаніі і іміграцыйныя ўлады затрымалі некалькі замежных грамадзянаў, падазроных на сувязі зь міжнародным тэрарызмам. Імёны затрыманых не называюцца, аднак паведамляецца, што ў сьпісе, складзеным брытанскай паліцыяй і разьведкай, фігуруюць больш дзясятку імёнаў. Арышты прайшлі ў адпаведнасьці з прынятым у мінулым тыдні Законам пра барацьбу з тэрарызмам, які дазваляе затрымліваць падазроных без пастановы суду.
XS
SM
MD
LG