БЭЛГРАД. Сэрбія і Чарнагорыя -- дзьве рэспублікі, якія ўтвараюць Югаславію, -- пагадзіліся сёньня аднавіць дыялёг ў справе будучыні іх фэдэрацыі на сустрэчы з удзелам каардынатара міжнароднай палітыкі Эўразьвязу Хавіера Саляны.
Эўразьвяз выразна даў зразумець, што хацеў бы, каб прэзыдэнт Чарнагорыі Міла Джуканавіч адмовіўся ад свайго шляху да незалежнасьці.
Саляна сустрэўся ў Бэлградзе з Джуканавічам, прэзыдэнтам Югаславіі Воіславам Каштуніцам і сэрбскім прэм’ер-міністрам Зоранам Джынджычам.
Джуканавіч сказаў, што рашэньне працягнуць дыялёг зусім не азначае, што ягоная рэспубліка адмовіцца ад плянаў правесьці рэфэрэндум у пытаньні незалежнасьці ў красавіку наступнага году.