Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:54 ]  Былы прэзыдэнт Францыі Валеры Жыскар-Д’Эстэн прызначаны кіраўніком новай установы Эўрапейскага Зьвязу


Яна будзе выпрацоўваць рэкамэндацыі ў справе яго рэформаваньня. Рашэньне аб гэтым было прынятае ў заключны дзень саміту кіраўнікоў краінаў ЭЗ ў горадзе Ляекен. 75-гадоваму Жыскар-Дэстэну будуць дапамагаць у ягонай працы былы прэмьер –міністар Бельгіі Жан-Люк Дээн і былы італьянскі прэмьер Джуліяна Дамата. Мэта новай структуры – зрабіць Эўрапейскі Зьвяз боль дэмакратычнай, адкрытай і эфектыўнай арганізацыяй. Рэформаваньне інстытутаў Эўрапейскага Зьвязу было скрытыкаванае ў сувязі з пашырэньнем арганізацыі за кошт далучэньня некаторых краінаў Усходняй Эўропы і Міжземнамор’я, якое чакаеццца ў 2004-м годзе. Лідэры Эўрапейскага зьвязу таксама cхвалілі пляны стварэньня сілаў хуткага рэагаваньня да 2003 году. Чакаецца, што іх разгортваньнe пачнецца ў наступным годзе са стварэньня адмысловай адзінкі на выпадак надзвычайных сытуацыяў.
XS
SM
MD
LG