Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:54 ]  Афганістан не пярэчыць разьмяшчэньню шматнацыянальных міратворчых сілаў


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Часовы кааліцыйны ўрад Афганістан, паўнамоцтвы якога ўступаюць у сілу 22 сьнежня, не пярэчыць разьмяшчэньню шматнацыянальных міратворчых сілаў у Афганістане, але яны ня будуць мець права на выкарыстаньне ваеннай сілы. Гэтая ўмова ў адпаведнасьці з разьдзелам 6-м Статуту ААН выстаўленая часовым урадам Афганістану ў лісьце яе міністра замежных справаў Абдулы ў Раду Бясьпекі. . Паўнамоцтвы міратворчага кантынгэнту, які плянуецца накіраваць у Афганістан, будуць вызначаныя Радай Бясьпекі ААН не раней за наступны тыдзень. Пра гэта паведаміў учора адмысловы пасланец ААН Лахдар Брахімі, які праінфармаваў сябраў Рады Бясьпекі пра сваю нядаўнюю паездку ў Афганістан. Пытаньне пра фармаваньне міратворчых сілаў і ўдзелу ў іх вайскоўцаў эўрапейскіх краінаў абмяркоўваецца і на саміце Эўрапейскага Зьвязу, што адбываецца ў Бэльгіі. Паводле бэльгійскага прэм’ер-міністра Гі Вэрхофстадта, пагадненьне пакуль не дасягнутае. Удзельнікі сустрэчы вырашылі, што кожная краіна-сябра Эўразьвязу самастойна вызначыць ступень і характар свайго ўдзелу ў міратворчай апэрацыі ў Афганістане.
XS
SM
MD
LG