ДЭЛІ. Урад Індыі накіраваў ураду Пакістану афіцыйны пратэст у сувязі з тэрактам. У ім зазначаецца, што тэракт супраць індыйскага парлямэнту наладзіла мусульманская групоўка, якая базуецца ў Пакістане . Індыя патрабуе, каб Пакістан забараніў гэтую групоўку, а яе лідэры былі арыштаваныя. У выніку тэрарыстычнага акту ў чацьвер загінулі 12 чалавек, больш за 30 параненыя.