Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:14 ]  Ва ўсходнім Афганістане павялічаная колькасьць спэцыяльных вайсковых сілаў ЗША


ВАШЫНГТОН. Міністар абароны ЗША паведаміў, што Ва ўсходнім Афганістане павялічаная колькасьць спэцыяльных вайсковых сілаў ЗША. Паводле Дональда Рамсфэльда, яны былі пасланыя туды, каб прымусіць здацца атрады “Аль Кайды”, якія яшчэ вераць, што могуць утрымацца ў комплексе пячораў у гарах Тора Бора. Рамсфэльд таксама сказаў, што амэрыканскія вайскоўцы мяркуюць, што бін Лядэн знаходзіцца ў Афганістане, але дакладна будуць ведаць толькі тады, калі яго схопяць. Генэрал Рычард Маерс, камандуючы Узброенымі Сіламі ЗША, адзначыў учора, што баявікі “Аль Кайды” пад час перамоваў з антыталібскімі сіламі не давалі абяцаньняў здацца. Ён таксама паведаміў, што амэрыканскія Ўзброеныя сілы заканчваюць скідваць з самалётаў харчаваньне для афганцаў, паколькі ААН і іншыя арганізацыі могуць разгарнуць свае гуманітарныя праграмы без перашкодаў з боку Талібану. З пачатку кастрычніка самалёты ЗША скінулі харчаваньня на суму 2, 5 мільёны даляраў.
XS
SM
MD
LG