Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:53 ]  Зўразьвяз і ЗША працягваюць лічыць Арафата кіраўніком Палестынскае аўтаноміі


БРУСЭЛЬ. Эўрапэйскі Зьвяз і Злучаныя Штаты заявілі, што працягваюць лічыць Ясіра Арафата кіраўніком Палестынскае аўтаноміі, ня гледзячы на пастанову Ізраілю адмовіцца ад кантактаў з Арафатам, парз ягоную няздольнасьць зацугляць тэрарызам. Эўразьвяз падцьвердзіў, што Палестынская аўтаномія будзе і надалей атрымліваць фінансавую дапамогу ў памеры 10 мільёнаў даляраў штомесяц. Намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША Ўільям Бэрнс адзначыў, што Арафат застаецца лідарам палестынскага народу. Прадстаўнік прэзыдэнта Францыі Катрын Калёна заявіла, што Ізраіль патрабуе Палестынскую аўтаномію як партнэра ў часе мірных перамоваў. Міністар замежных справаў Эгіпту Ахмэд Магер паведаміў, што арабскія краіны вядуць кансультацыі пра захады ў справе падтрымкі Арафата.
XS
SM
MD
LG