Вашынгтон. Урад ЗША асудзіў чарговыя тэракты на Блізкім Усходзе і заклікаў лідэра Палестыны Арафата зрабіць тэрміновыя захады для арышту вінаватых.
Аб гэтым заявіў прэсавы сакратар Дзярждэпартаменту ЗША Рычард Баўчэр. Баўчэр сказаў, што спэцпрадстаўнік ЗША ў гэтым рэгіёне Энтані Зіні будзе заставацца там, пакуль абодва бакі, ўцягнутыя ў канфлікт, будуць пагаджацца супрацоўнічаць са Злучанымі Штатамі.