ВАШЫНГТОН. Амэрыканскія афіцыйныя асобы паведамляюць, што прэзыдэнт ЗША Джордж Буш найбліжэйшымі днямі паведаміць Расеі пра выйсьце Злучаных Штатаў з Дамовы па супрацьракетнай абароне 1972 году.
Дэнансаваньне дамовы будзе першым крокам на шляху да рэалізацыі пляну Буша ў справе разгортваньня новай сыстэмы супрацьракетнай абароны , што мае на мэце абараніць ЗША і іх саюзьнікаў ад ракетных удараў з боку гэтак званых “краінаў-ізгояў”.
Магчымасьць аднабаковага выйсьця з гэтай дамовы з паведамленьнем іншаму боку за паўгады – прадугледжаная ўмовамі пагадненьня.