Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:33 ]  Танкавая калёна ўвайшла ў Кандагар


Кабул. Калёна з 30 амэрыканскіх танкаў сёньня увайшла ў Кандагар. Талібы здалі гэтае места – свой апошні аплот – напрыканцы мінулага тыдня. Як паведаміў кіраўнік часовага ураду Афганістану Гамід Карзаі сёньня былі вырашаныя супярэчнасьці паміж кіраўнікамі сілаў, што вялі баі за Кандагар. Вырашана, што былы губэрнатар Кандагару Гуль Ага ізноў зойме гэтую пасаду, а палявы камандзір Навкібула стане ягоным намесьнікам. Сёньня ў Кабуле амэрыканская марская пяхота заняла будынак амбасады ЗША, які стаяў зачыненым з 1989 году. Працягваюцца баі ў гарах Тора Бора на ўсходзе Афганістану, каля Джэлялябаду паміж чальцамі тэрарыстычнай арганізацыі Аль Кайда і пуштынскімі злучэньнямі. Амэрыканская авіяцыя наносіць бомбавыя удары па пазыцыях тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG