Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:18 ]  Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл прыбыў сёньня з Казахстану ў Расею, на перамовы з прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным у справах міжнароднай бясьпекі


Колін Паўэл пачаў свой візыт у Маскву з ушанаваньня памяці загіблых падчас леташніх тэрарыстычных атакаў на Пушкінскай плошчы, дзе ад выбухаў загінулі 13 чалавек. Ён параўнаў тую акцыю з тэрарыстычным нападам на ЗША, дзе ахвярамі тэрарыстаў сталі больш за 3000 чалавек. Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін і нямецкі канцлер Гэргард Шродэр сёньня абмеркавалі канфлікт на Бізкім Усходзе, а таксама будучыню Афганістану.
XS
SM
MD
LG