Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:21 ]  Колін Паўэл у Казахстане


Астана, Казахстан. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл сёньня правядзе перамовы з кіраўнікамі Казахстана на тэму вайны супраць тэрарызму і пашырэньня супрацоўніцтва паміж ЗША і Казахстанам. Дзяржсакратар ЗША сустрэнецца з прэзыдэнтам Нурсултанам Назарбаевым і міністрам замежных справаў Ерланам Ідрысавым. Паўэл прыбыў у Астану пасьля ўчорашняга візыту ва Ўзбэкістан, дзе ён атрымаў згоду узбэцкага боку на адкрыцьцё Маста сяброўства праз раку Аму-Дар’ю, што зьвязвае Узбэкістан з Афганістанам. Мост дазволіць хутчэй дастаўляць гуманітарную дапамогу насельніцтву Афганістану. Гэты мост быў зачынены узбэцкімі ўладамі па прыходу да ўлады ў Афганстане талібаў у 1996 годзе. Пасьля Казахстана Паўэл паляціць у Маскву, а ягоны візыт у Кыргызстан быў адкладзены з-за кепскага надвор’я.
XS
SM
MD
LG