Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:10 ]  Рух Талібан здаў места Кандагар


КАБУЛ. Рух Талібан здаў сваю апошнюю цьвердзь – места Кандагар, што прадказвае відавочны канец бескампрамісных фундамэнталісцкіх іслямскіх сілаў Афганістану. Пакуль незразумела якім чынам антыталібанскія сілы возьмуць пад свой кантроль гэтае паўдзённаафганскае места. Таксама незразумела, дзе знаходзіцца вышэйшы лідар Талібану мула Мухамэд Амар. Кіраўнік часовай адміністрацыі Афганістану Хамід Карзаі паабяцаў, у разе высьвятленьня месца знаходжаньня Амара, арыштаваць яго і перадаць у рукі правасудзьдзя. Кіраўнік антытэрарыстычнай апэрацыі ў Афганістане гэнэрал Томі Фрэнкс заявіў, што авіяцыя Злучаных Штатаў і наземныя аддзелы вядуць баі з узброенымі талібамі, якія спрабуюць прарвацца з Кандагару. Паводле меркаваньняў афіцыйных асобаў ЗША Усама бін Ладэн наўрадці пакінуў Афганістан, аднак незразумела ці ён знаходзіцца ў раёне гары Тора Бора, ці ўцёк у іншае месца.
XS
SM
MD
LG