Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:48 ]  Ізраільскае войска ўвайшло ў палестынскую вёску Абасан


МЕСТА ГАЗА. Сёньня раніцай ізраільская авіяцыя збамбавала штаб-кватэру палестынскай паліцыі ў Газе. Паведамляецца пра 18 параненых. Гэтае бамбаваньне парушыла двухдзённы зацішак у ізраільскіх карных атаках за тэракты ў Ізраілі ў мінулыя выхадныя, калі два тэрарысты-самагубцы зьнішчылі 25 чалавек і больш як 200 паранілі. Адказнасьць за гэта ўзяла на сябе ваяўнічая групоўка Хамас. Ізраільскае кіраўніцтва папярэдзіла, што будзе бамбаваць палестынскія аб’екты, пакуль кіраўнік Палестынскае аўтаноміі Ясір Арафат не ўжыве рашучых захадаў супраць тэрарыстаў. Арафат заявіў, што арыштаваў 180 актывістых радыкальных рухаў, аднак Ізраіль лічыць, што галоўныя тэрарысты –на волі. Паведамляецца, што ізраільскія танкі і пяхота ўвайшлі ў вёску Абасан, у выніку чаго былі арыштаваныя некалькі палестынцаў, якіх падазраюць у сувязях з тэрарыстамі.
XS
SM
MD
LG