АФІНЫ. Сёньня ў Афінах пройдзе сустрэча паміж прэм’ер-міністрам Грэцыі Косьцісам Сіміцісам і расейскім прэзыдэнтам Владзімірам Пуціным. Чакаецца, што бакі абмяркуюць праблемы барацьбы з тэрарызмам у Афганістане, на Бальканах і Блізкім Усходзе, а таксама адносіны Расеі з НАТА і Эўрапэйскім Зьвязам. У парадку дня таксама пытаньне заканчэньня будаўніцтва нафтаводу, праз які расейская нафта ад баўгарскага порту Боўгарс пацячэ да грэцкага места Александропуліс. Учора Пуцін сустракаўся з прэзыдэнтам Грэцыі Косьцісам Стэфанопулісам. У часе сустрэчы ён выказаўся супраць незалежніцкіх настрояў на Бальканах. “Нікому нельга дазваляць зьмяняць мапу Эўропы,” – сказаў Пуцін, маючы на ўвазе этнічных альбанцаў Македоніі і Косава, якія, паводле Пуціна, ня могуць прэтэндаваць на сваю дзяржаўнасьць.