Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:08 ]  НАТА стварае новую раду з удзелам Расеі


БРУСЭЛЬ. Міністры замежных справаў НАТА – з мэтай пашырэньня супрацоўніцтва з Расеяй – пастанавілі стварыць новую раду, у якую ўвойдуць прадстаўнікі ўсіх 19-ці краінаў НАТА і Масквы. Рада будзе створаная ня толькі дзеля кансультацыяў, але і для прыняцьця сумесных пастановаў. У сувязі з гэтым Гэнэральны сакратар НАТА Джордж Робэртсан заявіў: “Цяпер НАТА мае на мэце стварыць у наступным месяцы новую структуру з НАТАўскай Расеяй, што дазволіць 20-ці краінам працаваць над праблемамі, у якіх мы маем супольную зацікаўленасьць. У той самы час 19 сяброў Паўночна-атлянтычнай супольнасьці пакідаюць за сабой права ў разе патрэбы прымаць незалежныя пастановы. Прэзыдэнт Пуцін ведае і прымае гэта”. NC120633 Сёньня ж міністры краінаў НАТА дамовіліся пра павелічэньне актыўнасьці ў сумесных дзеяньнях супраць міжнароднага тэрарызму. У заяве міністраў выказваецца падтрымка кампаніі ЗША як супраць тэрарыстаў, так і супраць іхных памагатых.
XS
SM
MD
LG